Сёння дзень памяці Уладзіміра Мулявіна

26 января 2014

Сёння дзень памяці Уладзіміра Мулявіна - народнага артыста БССР і СССР, лідара Песняроў. Легендарны ансамбль доўгі час заставаўся адным з самых папулярных не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Савецкім Саюзе. Менавіта праз творчасць Песняроў і самога спевака і кампазітара Уладзіміра Мулявіна за мяжой знаёміліся з беларускай культурай, чулі беларускую мову. Песняры запісалі мноства альбомаў, першымі здзейснілі турнэ па ЗША, а пазней звярнуліся да буйных формаў і зрабілі некалькі маштабных музычных спектакляў, у якіх паспяхова злучалі фальклор і сучаснае гучанне. 21 студзеня 2001 года ў Маскве на Алеі зорак была ўрачыста закладзеная зорка Уладзіміра Мулявіна. У тым жа годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Мулявіну вышэйшую беларускую ўзнагароду - ордэн Францыска Скарыны.