Сёння дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

5 июня 2014

Сёння хрысціяне ўсяго свету адзначаюць дзень памяці Еўфрасінні Полацкай. Яна стала першай жанчынай на беларускіх землях, прылічанай да ліку святых. Яе аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і каталікі. Штогод тысячы паломнікаў з'язджаюцца ў старажытны Полацк, дзе княжая дачка заснавала два манастыры і дзе сёння захоўваюцца яе мошчы.


У гэты дзень праходзяць святочныя літургіі, хрэсныя хады. Сёння ў Сафійскім саборы Полацка святочнае набажэнства правядзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Уладыка ўсяе Беларусі Павел. Асноўныя ўрачыстасці пройдуць у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.