Сёння Дзень беларускага кіно

17 декабря 2013

Усе, чыя прафесія звязаная з кінематографам, адзначаюць прафесійнае свята. Сёння Дзень беларускага кіно. Ён быў заснаваны ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Працы беларускіх кінематаграфістаў неаднаразова былі адзначаны ўзнагародамі розных міжнародных фестываляў. І сёння наша краіна па праве ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі. Іх працы складаюць залаты фонд нацыянальнага кіно Беларусі. Сёння ў сталічным Музеі беларускага кіно гледачам прапануюць унікальную рэтра-праграму з першых айчынных фільмаў.