Сёння cтануць вядомыя пераможцы першага тура конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

7 апреля 2020
Праўда, пакуль у намінацыі "Эстрадны вакал. Сола". Іх імёны размесцяць у другой палове дня на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пакуль жа экспертная група працягне праслухоўванне ўсіх заявак. Усяго ў электроннай скрыні радыёстанцыі - больш за 380 анкет, амаль столькі ж было і летась. 


Леанід Захлеўны ўзначаліць журы радыёконкурсу


Да 15 красавіка журы ацэніць аўдыязапісы 288 сольных выканаўцаў і 101 ансамбля. Сёлета ўзначальвае праслухоўванні народны артыст Беларусі кампазітар Леанід Захлеўны. 


Упершыню другі тур пройдзе дыстанцыйна


І ўпершыню другі тур пройдзе не ў студыі Дома радыё, а дыстанцыйна. Самыя яркія ўдзельнікі, паводле версіі журы, паўторна адправяць канцэртнае відэавыкананне адной песні. Фінал пакуль плануецца без змен. З 20 па 24 красавіка фіналісты праспяваюць на Чырвонай, 4 у індывідуальным парадку. Пачуць тэмбр "Маладых талентаў" можна ў нядзелі ў 9 раніцы. У аднайменнай праграме - свежыя навіны пра конкурс і вынікі тураў.