Сёння вялікі фінал конкурсу Еўрабачанне

10 мая 2014

Крыху больш за гадзіну засталося да галоўнай музычнай падзеі. Сёння вялікі фінал конкурсу Еўрабачанне. Прадстаўнік Беларусі - Тэа - выйдзе на сцэну пад другім нумарам. Каменціраваць шоу будзе мой калега Яўген Перлін. Ён распавядзе аб самых цікавых момантах трансляцыі (прамое ўключэнне).


Вядома, разам хварэем за Тэа. На прамой сувязі са студыяй быў Яўген Перлін з Капенгагена, дзе ўжо праз гадзіну стартуе гранд-фінал 59-га Міжнароднага конкурсу Еўрабачанне. Нагадаем усім, хто глядзіць нас па ўсім свеце на спадарожнікавым канале Беларусь 24, галасуйце за Тэа. Таму што тут, у Беларусі, мы можам толькі падпяваць яму.


Не сыходзьце з першай кнопкі - наперадзе яшчэ ток-шоу Форум. Праз некалькі хвілін гаворым пра Еўрабачанне.