Белтэлерадыёкампанія адкрывае прыём заявак на ўдзел у "Еўрабачанні-2016"

23 октября 2015

Па адрасе Макаёнка, 9 ужо чакаюць бандэролі з запісамі кампазіцый. Якім патрабаванням павінна адпавядаць песня і якія дакументы неабходна падаць удзельнікам - уся інфармацыя падрабязна выкладзена ў палажэнні нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні. З дакументам можна азнаёміцца на сайце медыяхолдынга tvr.by. І новаўвядзенне гэтага сезона - падчас трансляцыі фінальнага гала-канцэрта прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні" будуць выбіраць выключна гледачы.

Вольга Шлягер, кіраўнік нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2016": "Прыём заявак сканчаецца 21 лістапада. Дата на каштоўнай бандэролі павінна быць 21 лістапада 2015 год. Гэтыя заяўкі, калі яны яшчэ потым паступаюць у кампанію, вядома, таксама прымаюцца да разгляду. Не пазней за 2 снежня прафесійнае журы агучыць фіналістаў праекта "Еўрабачання-2016"".

Заяўкі прымаюцца ад выканаўцаў і аўтараў песень. Усе ўдзельнікі будуць запрошаныя ў Белтэлерадыёкампанію на праслухоўванне, па выніках якога прафесійнае журы адбярэ да 15 фіналістаў. Пераможца фіналу прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2016" у Стакгольме ў маі.