Сёння Беларусь выбера песню для "Еўрабачання"

16 февраля 2018

У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць генеральны прагон нацыянальнага адбору - да гэтай хвіліны свае нумары канкурсанты ўжо адрэпеціравалі, а зараз на сцэне ў студыі "600 метраў" да эфіру рыхтуюцца госці гала-канцэрта. Падчас падліку галасоў праспяваюць трыа "Беатрыс", Анжаліка Пушнова і NaviBand. Правядуць шоу Тэа і Вольга Рыжыкава. Прамую трансляцыю фіналу тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць у 22:15.

Пераможца выберуць гледачы і журы з дапамогай смс і тэлефонных званкоў. Лідар галасавання выступіць ад Беларусі на "Еўрабачанні", якое на гэты раз пройдзе ў Партугаліі ў маі.