Сёння Беларусь даведаецца свайго прадстаўніка на "Еўрабачанні" ў Лісабоне

16 февраля 2018

Ужо сёння Беларусь даведаецца свайго прадстаўніка на "Еўрабачанні" ў Лісабоне. У 22:15 "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю выніковага гала-канцэрта нацыянальнага адбору. У рэжыме жывога гуку кампазіцыі выканаюць 10 прэтэндэнтаў: і сольныя выканаўцы, і калектывы. У гэтыя хвіліны ў фіналістаў генеральны прагон.