Сёння Беларусь даведаецца імя свайго прадстаўніка на "Еўрабачанні-2020"

28 февраля 2020
Фінальнае шоу нацыянальнага адбору пачнецца адразу пасля "Панарамы" не толькі на нашым тэлеканале, але і на "Беларусь 24", а таксама на афіцыйным сайце tvr.by. І перад тым як вы даведаецеся, што зараз адбываецца ў студыі, дзе праспяваюць канкурсанты, распавядзём, каго ўбачым на сцэне  і чаму так важныя сёння галасы гледачоў і журы.

Такім чынам, за пуцёўку ў Ратэрдам змагаюцца 9 салістаў, два дуэты, дзявочы квартэт. Для чатырох з 12 канкурсантаў гэта першая спроба паехаць на "Еўрабачанне". Сярэдні ўзрост выканаўцаў - 25 гадоў. Самай юнай удзельніцы - 17.

Большасць канкурсантаў ужо прайшла праз міжнародныя тэлевізійныя праекты: спаборнічалі на "Голасе", "Славянскім базары" і ў X-Factor. У спісе ёсць выкладчыкі па вакале і журналісты.

Што да кампазіцый. Трэк-ліст у асноўным з песень на англійскай мове. На беларускай пачуем два трэкі. Ёсць і кампазіцыя без слоў.

Упершыню нацыянальны адбор пройдзе ў самым вялікім у краіне здымачным павільёне - тысяча квадратных метраў. Павільён "Беларусьфільма" большы  за галоўную залу Палаца Рэспублікі. Але меншы за лядовую каробку "Мінск-Арэны".

Ужо вядома, што на самім конкурсе Беларусь праспявае ў першай частцы першага паўфіналу. Ён пройдзе 12 мая. Чакае максімальная канкурэнцыя. Разам з намі спаборнічаюць штогадовыя фаварыты. Сярод іх - Аўстралія, Швецыя, Бельгія і Нарвегія.