Сёння Беларусь развіталася з Людмілай Яфімавай

5 января 2018

Народная артыстка пайшла з жыцця 3 студзеня на 81-м годзе. Больш як 30 гадоў хормайстар кіравала акадэмічнай харавой капэлай імя Шырмы. Узначаліўшы калектыў у няпросты для яго перыяд, Людміла Барысаўна падняла яго на новую творчую і прафесійную вышыню, праславіўшы на лепшых пляцоўках Еўропы і свету. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі. Развітанне з Людмілай Яфімавай прайшло апоўдні ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

Пакланіцца таленавітаму дырыжору і выказаць спачуванні прыйшлі калегі і вучні Людмілы Яфімавай, артысты капэлы Шырмы розных пакаленняў, прадстаўнікі іншых прафесій. Пахаваная народная артыстка была з ушанаваннямі на Усходніх могілках Мінска.