Сёння 73-я гадавіна са дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна

12 января 2014

Ён - народны артыст СССР, стваральнік і саліст легендарнага ансамбля Пясняры, па нараджэнні рускі, але стаўшы знакам беларускай нацыянальнай культуры. Сёння 73-я гадавіна са дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. І хоць дата неюбілейная, юбілей адзначае адну з самых знакавых яго песень Малітва.


Матэрыял - Наталлі Бардзілоўскай. Гэта песня, з якой асацыіруюць самога Уладзіміра Мулявіна. Малітва на словы Янкі Купалы і музыку Алега Молчана. Яе Мулявін выканаў у даволі сталым узросце, калі стаў ужо і вядомым, і папулярным.


Але менавіта гэты твор найлепшым чынам выказаў і грамадзянскую, і чалавечую пазіцыю спевака.


Легендарнай Малітве сёлета споўніцца 20. Пасля яе Мулявін ужо не хацеў іншых песень - узгадвае аўтар музыкі, кампазітар Алег Молчан.


Яго са спеваком, як і ўвогуле з Песнярамі, звязвае больш за дзесяцігоддзе знаёмства і супрацоўніцтва. Да Малітвы ў тандэма Мулявін - Молчан былі і іншыя кампазіцыі: Кума, Падманіце мяне. Былі запІсаны цэлыя альбомы: Слова Скарыны і Вянок паводле Багдановіча Але менавіта Малітва стала апагеем мулявінскай любові да беларускага слова і зорным часам для аўтара музыкі.


Мелодыю Малітвы падказалі марскія хвалі. На фестывалі ў Севастопалі Песняроў пасялілі на карабельным борце. У каюце не было кампазітарскага раяля, затое была гітара, на адзінай струне якой усяго за паўгадзіны нарадзіўся знакаміты матыў. Праз два дні ўжо ў мінскай філарманічнай студыі Мулявін запісаў Малітву з першага дубля. Малітва так трапна і гарманічна ўвайшла ў мулявінскі мелас, што многія па сённяшні дзень лічаць - песню напісаў асабіста галоўны Пясняр Беларусі.