Сёння 115 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана

16 ноября 2020

Пісьменнік, паэт, публіцыст і крытык. Яго творы ўключаны ў школьную і ўніверсітэцкую праграмы. Аўтар лічыцца адным з заснавальнікаў беларускага літаратурнага нарыса. Акрамя гэтага вядомы як выбітны стыліст і барацьбіт за чысціню роднай мовы. Ён часта падпісваўся незвычайнымі псеўданімамі, сярод якіх Пірат, Відук, Янка Відук. Сярод яго вядомых выданняў "Кругі", "Затока ў бурах", "Няпрошаная сляза". Спецыяльна да памятнай даты падрыхтаваны тэматычны інтэрнэт-праект.