Дачка вядомага беларускага мастака Міхаіла Станюты нарадзілася ў Мінску. Творчую кар'еру пачала з 13 гадоў, працавала статысткай у аднаго з заснавальнікаў прафесійнага тэатра - Фларыяна Ждановіча. Сцэне яна аддала амаль усё жыццё – выканала каля 200 роляў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы. У свае 90 яна працягвала выходзіць на родную сцэну. Працавала ў кіно, супрацоўнічала з радыётэатрам і тэлебачаннем. Здымалася ў такіх фільмах, як "Людзі на балоце", "Белыя росы". Але галоўная стужка, якая зрабіла яе зоркай, - "Развітанне з Мацёрай". У дзень нараджэння народнай артысткі тэлеканал "Беларусь 3" пакажа дакументальны фільм "Стэфанія Станюта. Маё жыццё...", а ў вячэрні прайм-тайм - мастацкую стужку "Мама, я жывы".
Сёння 115 гадоў споўнілася бы народнай артыстцы СССР Стэфаніі Станюце
13 мая 2020