Сёння 100 гадоў са дня нараджэння народнага мастака Беларусі, педагога і пейзажыста Віталя Цвірко

14 февраля 2013


Імёны яго ўласных вучняў - у лакаматыве нацыянальнага выяўленчага мастацтва: Шчамялёў, Аракчэеў, Грамыка, Паплаўскі.. Больш за паўсотню прац майстра сёння захоўваюць фонды Мастацкага музея. Спецыяльна да стагоддзя Віталя Канстанцінавіча музей выдаў кнігу серыі Знакамітыя мастакі Беларусі.