Сёння 100 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай

27 декабря 2019
Яна не іграла каралеў, але была ўсесаюзнай бабуляй. Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння легенды Купалаўскага тэатра, народнай артысткі  Галіны Макаравай. Хоць 100 гадоў - гэта паводле афіцыйных звестак. Сама актрыса не ўтойвала, што яна старэйшая за  лічбы ў пашпарце. Ды і ўзяць імя Галіна параілі калегі, маўляў, для тэатра больш мілагучна, чым сапраўднае імя  Агаф’я Чаховіч. Родам наша легенда са Старобіна Салігорскага раёна. Знакамітую зямлячку там памятаюць і любяць, дагэтуль называюць брэндам Старобіна. У гонар народнай артысткі нават назвалі вуліцу.

Гісторыя актрысы па-за сцэнай і кінакадрам - у сюжэце Вольгі Мядзведзь (відэа).