SculptFest праходзіць на дзевяці арт-пляцоўках Мінска

5 апреля 2021
Найбуйнейшы за апошняе дзесяцігоддзе фестываль скульптур працягвае напаўняць арт-прасторы. Акрамя 6 тон металу ў Палацы мастацтва, кілатоны крэатыўных аб'ёмаў размяшчаюць і ў іншых сталічных галерэях. Так, мемарыяльная прастора імя Бембеля ўжо дэманструе профілі знакамітых беларускіх дзеячаў. Бялыніцкі-Біруля, Мележ і Машэраў у аўтарскай лепцы скульптара Генадзя Мурамцава.

У красавіку да марафону падключацца галерэя Шчамялёва, Цэнтр сучаснага мастацтва і Нацыянальны гістарычны музей. Дарэчы, у апошнім для аматараў гісторыі ўжо размяшчаюць скульптуры з адсылкай у мінулае.