"Шчасце быць разам" - выставачны праект адкрыўся у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

1 августа 2017

Гэта паказ твораў жывапісу, графікі і акварэлі вялікага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева і яго дачкі Аксаны. Многія работы мастака экспануюцца ўпершыню. Барыс Аракчэеў пакінуў пасля сябе багатую спадчыну жывапісных работ, якія сталі часткай беларускай мастацкай школы. Унікальныя па каларыце і тэхніцы акварэлі, напісаныя ў 50-70 гадах. Малодшая дачка Аксана Аракчэева прапануе на выставе серыю партрэтаў знакамітых дзеячаў.

Упершыню на экспазіцыі прапанавана новая серыя пастэльных пейзажаў Аксаны Аракчэевай. Работы прысвечаны Мядзельскаму раёну.