Знакаміты "Вянок" Максіма Багдановіча – у 3D-фармаце. Кнігу можна пагартаць праз разумнае шкло ў Літаратурным музеі паэта. У цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, знаходзіцца адзіная у Беларусі смарт-экспазіцыя зборніка вершаў беларускага класіка. "Вянок" быў выдадзены напрыканцы 1913 года ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Першая і адзіная прыжыццёвая кніга Максіма Багдановіча была надрукавана тыражом 2 тысячы экзэмпляраў. Адну з кніг першага выдання адсканіравалі ў спецыяльнай камп'ютарнай праграме. Зараз 3D-выяву можа пагартаць любы наведвальнік музея. На вокладцы "Вянка" можна ўбачыць стылізаваны васілёк – сімвал паэзіі Максіма Багдановіча. Усе знойдзеныя экзэмпляры зборніка захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі і Расіі. Шэсць экзэмпляраў знаходзяцца ў Літаратурным музеі Багдановіча ў Мінску.
Зборнік вершаў "Вянок" - у 3D-фармаце ў Музеі Максіма Багдановіча
2 апреля 2020