Самую вялікю калекцыю саламяных павукоў сабралі юныя таленты Быхава

14 марта 2020
Цяпер гэта не толькі брэнд малой радзімы. Тэхналогія  стварэння такіх сувеніраў занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны і трымаецца яе аўтарамі пад строгім сакрэтам. Аднак Андрэй Ястрабаў не толькі даведаўся пра яго, але і пераканаўся:  у Быхаве жывуць сапраўдныя унікумы. 

Сакрэт нібыта сонечнага зіхацення такіх павукоў, аказваецца, у тэхналогіі, якую ў Быхаўскай школе рамёстваў адрадзілі, захавалі. Мала хто ведае, што працэс стварэння шэдэўраў пачынаецца яшчэ з поля спелага жыта - нарыхтоўкі саломкі. 

З мяккіх удаюцца дробныя дэталі. А крохкія навучыліся умацоўваць. Так у скарбонцы з’явіліся сотні павукоў на любы густ. Нават спецыяльныя - з выявамі анёлаў і карагодаў да свята Вялікадня альбо Раства. 

Цяпер гэтыя творы разлятаюцца па свеце ў якасці падарункаў гасцям, упрыгожваюць святы "Дажынкі" і Купалля ў Александрыі. Узяліся ў Быхаве і за адраджэння роспісу. Напрыклад, дываноў.

Новая тэхналогія зацікавіла юныя таленты Быхава. Цяпер ствараюць дзівосныя карціны, вопратку. 

Адрадзілі ў Быхаве і забыты роспіс па шкле. Бацькі не далічыліся посуду дома. Эфект - нібыта 3D-узор ажывае.

Хто ведае, можа і ганчарства стане папулярным сярод талентаў Быхава. Адраджаць мастацтва пачаў былы выпускнік школы, цяпер яе выкладчык Дзмітрый Цярэшка. Толькі дзе захоўваць столькі гліны?

І гэта толькі пачатак. У планах творцаў, напрыклад, пакарыць подыумы калекцыяй касцюмаў. Зразумела, з выкарыстаннем старажытных тэхналогій. Аўтары ўпэўнены: яны знойдуць сваіх моднікаў.