Самая чаканая культурная падзея года стартавала ў Беларусі

12 июля 2013

У Віцебску на сцэне Летняга амфітэатра ўрачыста адкрыўся 22 Міжнародны фестываль Славянскі базар. Паводле традыцыі адкрыў яго Кіраўнік дзяржавы. У гасцях у сталіцы паўночнага рэгіёну прадстаўнікі 30 краін - ад Аўстраліі і Кубы да Венесуэлы.


Рэпартаж з цырымоніі адкрыцця - Алесі Высоцкай.


Святлодыёды, вялікія экраны, шмат яркіх акцэнтаў. Славянскі базар адкрыўся грандыёзным канцэртам. На гэты раз фестываль праходзіць у новым фармаце. Гэта фестываль фестываляў, мадэрнізавалася сама структура, ён стаў бліжэйшым да гледача. У гасцях у Віцебска прадстаўнікі 30 краін - ад Аўстраліі і Кубы да Венесуэлы.


Аляксандр Лукашэнка не проста госць фестывалю. Славянскі базар з 1995 года праходзіць пад яго асабістым патранатам. Музычнаму форуму прадказвалі розны лёс, але Беларусь яго зрабіла сапраўднай славянскай культурнай Алімпіядай. І сёння, гаворачы пра інтэграцыю Еўразійскую, усё больш гавораць і пра віцебскі форум, што стаў адным з урадлівых зерняў, з якіх і вырасла інтэграцыя.


Славянскі базар у Віцебску - адна з самых папулярных стартавых пляцовак для маладых выканаўцаў. Ёсць нават прыкмета - хто дабіўся поспеху на віцебскай сцэне, абавязкова стане зоркай. Ёсць у фестывалю нямала і іншых выдатных традыцый.


Кіраўнік дзяржавы ўручыў спецыяльную ўзнагароду Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення. Яе ўжо называюць эстрадным Оскарам. І на гэты раз ён з'едзе з Эдзітай П'ехай.


Сёння спявачка падвярнула нагу, але змагла выйсці на сцэну і нават пажартавала на гэту тэму. На сцэну Славянскага базару Эдзіта П'еха выйшла з дачкой і ўнукам.


Канцэрт прадоўжыўся да позняй ночы. І гэта фестывальнае жыццё будзе кружыць Віцебск яшчэ цэлых шэсць дзён.