Самабытнасць усходу ў графіцы і жывапісе. Персанальная выстава Уладзіміра Гладкова

4 августа 2020
Самабытнасць усходу ў графіцы і жывапісе. Персанальную выставу Уладзіміра Гладкова прымае сталічная галерэя "Універсітэт культуры". З каларытам Азіі знаёмяць паўсотні работ. Архітэктура, базары, тыпажы і бытавыя сцэны. Майстар сам нарадзіўся ў Цэнтральнай Азіі. У Беларусь перабраўся ў пачатку нулявых. Ацаніць краявіды Афганістана, Узбекістана і горныя ландшафты Кіргізіі ў галерэі можна да 17 жніўня. 

Уладзімір Гладкоў, член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднага саюза дызайнераў: "Работы тут з пачатку вучобы майго жывапісу, з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Некаторыя працы ёсць нават тыя, якія я з педагогам разам пісаў, ну гэта 1974 год, ім ужо больш чым 50 гадоў атрымліваецца. Большая частка з натуры напісана, калі не з натуры, то з падрыхтоўчага матэрыялу ўжо ў майстэрні дапрацоўвалася там, сюжэты ствараліся, кампазіцыі". 

Серыя работ У. Гладкова знаходзіцца ў зборы Музея сусветнага акіяна


Працы Уладзіміра Гладкова можна ўбачыць не толькі ў беларускіх калекцыях, але і ў зборы Калінінградскага музея Сусветнага акіяна. Летась мастак перадаў у фонды 32 карціны з малюнкам Аральскага мора. Серыя каштоўная тым, што напісана з натуры, а вадаёма ўжо не існуе.