Самая яркая галерэя ў горадзе з'явілася ў адным з мінскіх паркаў

2 февраля 2018

Святло як мастацтва. У адным з мінскіх паркаў з'явілася, бадай, самая яркая галерэя ў горадзе. З дапамогай соцень ліхтароў увасобілі сюжэты любімых казак і славутасці розных краін. Побач размясціўся і бліскучы міні-заапарк, дзе пасяліліся зубры, белыя мядзведзі і трохметровыя жырафы. Месца адпачынку стала папулярнай фотазонай.

Чжэн Кайцзюнь, куратар шоу светлавых інсталяцый: "Мы хацелі стварыць такое месца, дзе будзе цікава і самым маленькім, і дарослым. Каб усе адчувалі сябе тут як у сапраўднай казцы. Мы ўпрыгожылі парк дзясяткамі светлавых інсталяцый – гэта і мора з дэльфінамі, і Эйфелева вежа, і нават гара Фудзіяма. На іх стварэнне спатрэбілася больш за 10 тысяч святлодыёдных ліхтароў".

Такая галерэя светлавых інсталяцый -- першая ў нашай краіне. Убачыць яркія арт-аб'екты можна да канца сакавіка.