Самы модны тыдзень года блізіцца да завяршэння

26 апреля 2013

Паказ яркіх вяснова-летніх дызайнерскіх калекцый у рамках 6-га Тыдня моды ў Беларусі завершыцца ў нядзелю. Мадэльеры з усёй Беларусі, таксама Казахстана, Расіі і Украіны,  на модных подыумах прадаўжаюць дэманстраваць 30 калекцый адзення.


Як прагучыць сёлетні модны прыгавор Belarus fashion week на адным з паказаў - даведалася Наталля Кезік.


Модна тое, у чым камфортна. Такі фэшн-прыгавор беларускім модніцам вынесены Беларускім тыднем моды. Ніякіх асаблівых кроеў, тканін і колераў. У вяснова-летняй калекцыі - поўная свабода мыслення дызайнераў. Як вынік - сотні яркіх, камфортных касцюмаў і сукенак для беларускіх модніц  і моднікаў.


Дызайнер Дзмітрый Шолахаў на Беларускім тыдні моды з калекцыяй упершыню. Падобнасць у адзенні паспрабаваў пераадолець ў тканінах - аддаў перавагу трыкатажу, шоўку, скуры і замшы. Над сукенкамі і касцюмамі Дзмітрый сумесна з беларускім прадпрыемствам на адлегласці працаваў паўгода.


Арганізатары Беларускага тыдня моды, акрамя актуальных трэндаў у адзенні,  вырашылі паказаць і гісторыю беларускага нацыянальнага касцюма. Старажытны каларыт можна бачыць у Нацыянальным гістарычным музеі. Сукенкі і касцюмы не трапілі на подыум, а захаваліся на музейных ляльках. А гісторыя стылю, культуры і фатаграфіі адразу на трох выставах тыдня. Для навічкоў працуе навучальны фэшн-цэнтр, конкурс блогераў і журналістаў.


На Модным тыдні арганізатары дапамагаюць раскрыцца і новым дызайнерскім імёнам. Маладыя мадэльеры на подыуме прадэманструюць 12 калекцый. Лепшыя стануць вядомыя ў нядзелю. Яны ў будучыні змогуць увасобіць у жыццё свае эскізы на айчынных прадпрыемствах лёгкай прамысловасці.


Нядзеля - апошні і заключны дзень моднага шоу. Ён і будзе самым насычаным - акрамя падвядзення конкурсных вынікаў вока гледачоў парадуюць 8 калекцый дызайнераў з Мінска, Масквы і Львова.