"Салют Радзіме" - выстава народнага мастака Беларусі франтавіка Леаніда Шчамялёва

12 мая 2020
"Салют Радзіме" - выстава з твораў розных гадоў народнага мастака Беларусі франтавіка Леаніда Шчамялёва. Урачыстасць Перамогі, смутак аб загінуўшых, боль матуль і пасляваенныя гады! 5 палотнаў і графічныя малюнкі-эскізы. Усе работы выставы сабраныя з фондаў розных музеяў Беларусі і прысвечаны тэме вайны. Шчамялёў - адзін з першых у СССР, хто пачаў адлюстроўваць вайну праўдзівую, без пафасу. Шчамялёўскія творы заўсёды пазнавальныя: гама фарбаў у прыродзе і яркія вобразныя мужныя персанажы. 

Леанід Шчамялёў, якому ўжо 97 гадоў, у снежні 1941 быў мабілізаваны, прайшоў вайну, служыў у пяхоце, кавалерыі, быў цяжка паранены ў баях за Беларусь. Карціны экспануюцца ў сталічнай галерэі, якая носіць імя мастака.