З юбілеем сёння віншуюць народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку

15 ноября 2017

Салісту і нязменнаму лідару ансамбля "Сябры" спаўняецца 70 гадоў. На знакамітых шлягерах у яго выкананні - "Алеся", "Каханая" і іншых - вырасла ўжо некалькі пакаленняў прыхільнікаў. Рэпартаж Дар'і Тарасавай.

Будучы народны артыст Беларусі пачынаў тут кар'еру разам з Буйновым і Градскім.

У склад ВІА, якому наканавана было набыць усесаюзную вядомасць, Ярмоленка ўвайшоў у 1972-м. Малавядомы факт: з-за гастроляў з калектывам нават быў адлічаны з музычнага вучылішча Сакалоўскага.

У беларусаў магло і не быць галоўнага "сябра". Запрашэнне ў Літву Ярмоленка атрымаў пасля развалу Савецкага Саюза. У свой час з ВІА нават хацелі зрабіць дыксіленд або калектыў народных інструментаў. Дарэчы, свой юбілей Анатоль Ярмоленка па традыцыі сустрэне на філарманічнай сцэне.

Сёлета 70-годдзе для Ярмоленкі не адзіная важная лічба. Творчы юбілей адзначаюць і яго "Сябры". Калектыў 45 гадоў на прафесійнай сцэне. За гэты час пад кіраўніцтвам такога лідара, як Ярмоленка, ВІА ўдалося запісаць больш за два дзясяткі СD, а таксама дабіцца практычна немагчымага - стаць нацыянальным брэндам і жывой легендай беларускай сцэны.

З юбілеем народнага артыста павіншуе і галоўны медыяхолдынг краіны. Адразу пасля "Панарамы" ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дакументальны фільм-прысвячэнне "Анатолю Ярмоленку!". У кінанарысе - інтрыгі закулісся, адкрытыя інтэрв'ю, чорна-белая хроніка. Не абыдзецца і без флешбекаў у пачатак творчай кар'еры Анатоля Іванавіча.