З мірам і любоўю

19 апреля 2014
Пад такой назвай у Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры Беларусі адкрылася выстава. Гэта творчы падарунак хрысціянам да Вялікадня. Яго падрыхтавалі дзве сірыйскія мастачкі - сёстры Сара і Эўлін Абейд Юсеф. У экспазыцыі больш за паўсотню твораў - партрэты і краявіды, нацыянальны сірыйскі касцюм, прадметы побыту і ўпрыгажэнні.
Аўтары выставы хрысціянкі. Свята Вялікадня яны разам з сям'ёй будуць сустракаць у Беларусі, у якой пражываюць ужо больш чым дзесяць гадоў.