З класікай балетнага мастацтва Вялікі адпраўляецца ў еўрапейскае турнэ

15 декабря 2018

Танцавальная трупа тэатра оперы і балета   восьмы раз гастралюе па Аўстрыі і Германіі. У афішы легендарныя спектаклі на пуантах: "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунчык, або Яшчэ адна калядная гісторыя". За месяц на найбуйнейшых пляцоўках Старога Свету будуць паказаны 33 спектаклі. Білеты, якія паступілі ў продаж за паўгода, былі раскупленыя амаль адразу ж. Зараз нашы артысты ў дарозе, заўтра трупа адкрые гастрольны тур у Гамбургу.

У еўрапейскім туры гледачы ўбачаць практычна арыгінальны беларускі спектакль - з сабою калектыў перавозіць гастрольны варыянт сцэнічнага афармлення.