З беларускай культурай сёння знаёмяцца ў Парыжы

30 июня 2015

У штаб-кватэры ЮНЕСКА прайшоў тэатралізаваны вечар, які ладзіла пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры арганізацыі. Тут прэзентавалі спектакль нашага рэжысёра Веранікі Янушэўскай-Алтушац, пасля заслужаны калектыў краіны "Гродзенская капэла" выканаў творы Агінскага, Штауса, Брамса. Вечар прысвяцілі 250-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага – кампазітара, дыпламата і палітыка.

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі: "Той факт, што юбілей Міхаіла Клеафаса Агінскага ўнесены ў спісак памятных дат ЮНЕСКА - гэта сведчанне ўзроўню гэтай выбітнай постаці і асобы кампазітара і дыпламата. Вельмі важна, што і ў нас у Беларусі клапоцяцца аб захаванні памяці Агінскага: мы аднавілі сядзібу ў Смаргонскім раёне".

Альфрэда Перэс дэ Арміньян, намеснік генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па пытаннях культуры: "Міхаіл Агінскі вельмі шмат зрабіў для развіцця музыкі, і ўклад гэты цэняць не ў адной краіне. Гэта вялікае мінулае, што аб'ядноўвае ўсе еўрапейскія культуры і паказвае, як шмат агульных рысаў у культурах нашых краін".

Тэатралізаваны паказ у штаб-кватэры ЮНЕСКА адкрыў Беларускі тыдзень у Парыжы. Тут пройдзе сем мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі.