Рыцары XXI стагоддзя спаборнічалі ў Мінску

13 марта 2017

Адкрыты чэмпіянат Еўропы па сучасным баі на мячах прайшоў у сталічным Палацы дзяцей і моладзі. Турнір аб'яднаў спартсменаў з 14-ці краін. Сярод іх прадстаўнікі ЗША, Францыі, Ізраіля і Эстоніі. Спартсмены вялі баі ў спецыяльнай экіпіроўцы на бяспечных мяккіх шпагах. За тытул чэмпіёна змагаліся як пачаткоўцы (некаторым рыцарам толькі споўнілася тры гады), так і вопытныя байцы. У турніры таксама прынялі ўдзел спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі.

Сталіца прымае турнір ужо трэці раз. Па выніках двух дзён лепшых вызначылі як сярод каманд, так і ў індывідуальным заліку.