Рыцары Вялікага Княства Літоўскага зноў перамаглі тэўтонцаў

21 июля 2013

Легендарную бітву 15 стагоддзя рэканструявалі ў Дудутках.


Антаніна Станкевіч таксама акунулася ў жывую гісторыю.


Ужо пяты год запар аматары гісторыі збіраюцца ў гістарычным комплексе Дудуткі. Кажучы мовай СМІ, інфармацыйня падстава - Грунвальдская бітва, якая адбылася ў 1410 годзе. Ушанаваць перамогу і рэканструяваць легендарную гістарычную падзею - галоўная мэта ўдзельнікаў фестывалю.


У чаканні бітвы публіка з цікаўнасцю назірае за працай рамеснікаў. А каму больш да спадобы танцы - дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах тут жа прапаноўваюць майстар-клас. Навучаць танцаваць на месцы як сярэднявечныя танцы, так і беларускія народныя. На ўра заходзіць публіцы народная полька.


Але самае цікавае адбываецца на рысталішчы. Самыя сапраўдныя рыцары змагаюцца адзін з адным. І хоць па правілах мячы, алебарды і коп'і ў іх ня вострыя - усе ж такі бітва ідзе і сапраўды сур'ёзная.