Руслан Асланаў заняў 4 месца на дзіцячым "Еўрабачанні"

22 ноября 2015
Вынікі найбуйнейшага песеннага форуму Еўропы падвялі напярэдадні вечарам у Сафіі. За галоўны прыз змагаліся 17 краін. Сярод іх Аўстралія і Ірландыя - дэбютанткі гэтага года. Пераможца конкурсу - Мальта. Дэсціні Чукуньерэ набрала 185 балаў. Апошні раз Мальта перамагала ў 2003 годзе. А летась краіна прымала конкурс. Беларусь на 4-ай пазіцыі. Чараўніцтва Руслана Асланава прынесла яму 105 балаў.