Рукадзельніцы Віцебскага раёна ўзнаўляюць традыцыйныя ўборы паўночнага рэгіёна Беларусi

14 марта 2020
Мода з мінулага - у калекцыях сучасных майстроў. Рукадзельніцы Віцебскага раёна узнаўляюць традыцыйныя ўборы паўночнага рэгіёна канца дзевятнаццатага - пачатку дваццатага стагоддзяў. У дапамогу  - архіўныя матэрыялы, фатаграфіі і музейныя экспанаты. Шмат часу майстры надаюць жаночаму паясному ўбору, адным з элементаў якога з'яўляецца панёва - гэта ваўняная спадніца з некалькіх кавалкаў тканіны. Насілі яе галоўным чынам замужнія жанчыны.

Зараз майстры паўночнага рэгіёна рыхтуюцца да абласнога агляду-конкурсу старадаўніх убораў, які адбудзецца ў красавіку.