Ручное фармаванне і шамот. Керамічныя скульптуры Ліліі Нішчык

30 июня 2020
Экзатычныя жывёлы і народная абрадавая філасофія, увасобленыя ў скульптуры. Усё гэта можна ўбачыць у майстэрні Ліліі Нішчык. Зараз аўтар працуе над новым праектам, дзе выкарыстоўвае любімы матэрыял - шамот і ручное фармаванне. Як нараджаецца керамічная скульптура, ведае Ларыса Гулякевіч.

Тут адразу адчуваецца магія мастацтва і незвычайных герояў, якія жывуць у майстэрні Ліліі Нішчык. Пазней разумееш, што трапіў у лабірынт, дзе адбываецца гульня паміж прасторай і часам, старажытнымі народнымі традыцыямі і асабістым светам мастака.

Скульптар, жывапісец, кераміст. У кожным відзе мастацтва яна ўмее самавыяўляцца. Аднак пазнаць ці, лепш сказаць, адчуць яе асабісты почырк у работах, можна беспамылкова. Лілія Нішчык па-мужчынску абпальвае скульптуры і па-жаночаму ўкладвае ў іх змест характар, душу. Ручное фармаванне і шамот - любімы працоўны матэрыял. Складаецца з розных відаў гліны - белай, чырвонай, чорнай - плюс драбнёнае шкло, кераміка, што робіць матэрыял больш грубым, аднак і больш трывалым пры сушцы і абпальванні.

Асаблівая тэматыка ў працах звязана з народнымі святамі і варажбой. Гэта, напрыклад, называецца "Вясенняе раўнадзенства". Сімвал вясны - вада. Спачатку прырода прачынаецца, потым квітнее. Сіні колер - асноўны, які нібы рухаецца ў розных адценнях. 

Ганна Вашчынчук як культуролаг не раз рабіла анатацыі для альбомаў з працамі Ліліі Нішчык. Вывучала яе творчасць без асабістага знаёмства. Сустрэча тэт-а-тэт адбылася ўпершыню на здымках гэтага сюжэта. 

Серыя жывапісных палотнаў, скульптур і арт-аб'ектаў мае разнастайную тэматыку. Тэма гісторыі адлюстравана ў цыкле жывапісных карцін "Замкі Беларусі". 

Яшчэ у майстэрні Ліліі Нішчык існуе цэлы заапарк экзатычных жывёл. Камодскі варан, ігуана, хамелеон і розныя рэптыліі. На першы погляд як жывыя. Луска кожнага зроблена з дасканаласцю. Скульптуры чакаюць свайго часу, каб упрыгожыць дачныя тэрыторыі ці музейныя прасторы.