Архіўныя матэрыялы пра чарнобыльскія падзеі праз аўтарскі погляд. Мастацкі праект "Чарнобыль. Эфект спячага" прымае Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. З канцэптуальным мастацтвам выставачную прастору дзеляць палотны, якія літаральна можна пачуць пры дапамозе смартфона. Беларускія аўтары звярнулі ўвагу на сакавіцкіх катоў. Нацыянальны мастацкі музей чакае на арт-лекцыі.
А ў полі зроку эстэтаў - беларускія тэатры - якраз да прафесійнага свята майстроў сцэны. Рэпертуар і планы тэатральных падмосткаў - Дар'я Тарасава.
Сакавіцкая афіша інтрыгуе не толькі разнастайнасцю жанраў, але і гучнымі вяртаннямі. На сцэне Купалаўскага далі філасофскі "Вечар". Касавы рэквіем вярнуўся на падмосткі праз восемь месяцаў маўчання. Гісторыя адзіноты і жыцця за рысай горада гледачу знаёмая, а вось акцёрскі склад значна мадэрнізаваўся.
Хрэстаматыйны Васіль нязменна ў выкананні народнага Аўсяннікава, увялі ў спекталь і навабранца. Ролю Мікіты даверылі Васілю Сушыцкаму. Сюжэт жыцця ў забытай вёсцы не столькі адрэстаўравалі, колькі ўспомнілі. Адступаць ад знакамітай п'есы не сталі, у знак павагі да рэжысёра спектакля і шматсезоннага мастацкага кіраўніка Купалаўскага Валерыя Раеўскага.
Сёння афішу з "Вечарам" дзеліць "Паўлінка". Абноўленую версію спектакля ў міжнародны прафесійны дзень рэжысёраў, акцёраў і ўсіх, хто мае дачыненне да вялікага мастацтва, можна будзе ацаніць нават не выходзячы з дома. Пастаноўку пакажуць на тэлеканале "Беларусь 3". Дарэчы, рэпертуар плануюць пашыраць, асноўнае пытанне ў кадрах. Увесь сакавік Купалаўскі ў пошуку таленавітых выканаўцаў. Жадаючых вызначыцца на сцэне, акул прафесіі, у сваіх здольнасцях пераконваюць на адкрытых кастынгах. Па выніках апошняга: з 30 прэтэндэнтаў у брэндавую трупу краіны трапяць тры шчасліўчыкі.
Зінаіда Зубкова, народная артыстка Беларусі: "Акадэмічны тэатр Янкі Купалы. Сюды прыходзяць людзі вельмі індывідуальныя: яны павінны ведаць мову, яны павінны мысліць, умець гэта рабіць, быць у розных абставінах. Адразу гэта ўбачыць вельмі цяжка, таму мы так крапатліва глядзім нашых прэтэндэнтаў на пуцёўку ў наш тэатр".
Інэса Зяньковіч, актрыса, удзельніца кастынгу: "Першы спектакль, які я бачыла ў сваім жыцці, – гэта “Паўлінка”. Я тады захацела стаць актрысай. Гэта мая мара. Я спадзяюся, што ўсё атрымаецца”.
Міжнародны дзень тэатра пад музыку Чайкоўскага сустрэне Вялікі. Апошняе стварэнне рускага кампазітара паводле драмы Генрыка Герца "Дачка караля Рэнэ", у свята дадуць не аднойчы. На оперу ў дзвюх дзеях эстэтаў чакаюць у 12:00 і 19:00.
Спішам на выдаткі прафесіі, самааддачу любімай справе ці проста прымем як факт: беларускія тэатры не ідуць на выхадныя, падымуць заслоны і ў міжнароднае свята. У РТБД чакаюць на драму спектакль-люстэрка. У мажорны лад ідзе музычны - там дадуць прэм'ерны "Рамэа і Джульета" праз 20 гадоў. Такім быў арт-дайджаст гэтага тыдня. Сачыце за навінамі ў рубрыцы "Праменад" кожную пятніцу і выбірайце свой культурны маршрут.













