Рубрыка "Праменад" пра культурныя падзеі Мінска

23 апреля 2021

Юнона і Авось вярнуліся на беларускую сцэну. Легендарную аднайменную рок-оперу зноў прачыталі ў Музычным тэатры. А ў Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі архіўныя сведчанні чарнобыльскай катастрофы. Выстава "Пакінутая зямля" сабрала фатаграфіі, бытавыя знаходкі, прывезеныя з закінутых пасля аварыі хат, і карціны сучасных мастакоў. Не менш гучныя культурныя падзеі сабраныя ў дайджэсце "Праменад". Расказвае Лідзія Заблоцкая.

Ужо год  як у сталічных арт-калідорах не грымела сусветнае імя. На шчасце, зараз нават закрытыя межы не могуць утрымаць культурную дыпламатыю. Нягледзячы на пандэмію, арыгінальныя работы Анры Маціса, галоўнага саперніка Пікасо, у Мінску.

118 імпульсіўных літаграфій Анры Маціса прывезлі спецрэйсам з Масквы у галерэю Савіцкага. Некаторыя - адбіткі, якія кантраляваў асабіста Маціс. Сёння  гэта здабытак прыватных калекцый Еўропы. У кожнага сертыфікат сапраўднасці. Погляд француза на "Партрэты", "Джаз" і нават у "Акно". Цікава, што хацеў сказаць аўтар? Чытайце трактоўку з кніг, пісем і разважанняў Маціса.

Беларусы так не малююць? Памыляецеся.  Работы, падобныя па стылі, ад чатырох дзясяткаў айчынных мастакоў побач для параўнання.

Ад прыкметнай прастаты Маціса пройдзем шляхам Хрыста да Галгофы. У Нацыянальным мастацкім - зачэпкі для развагі аб распяцці Збавіцеля. Вакол нічога не адцягвае ўвагу, акцэнт на ўнікальных сакральных скульптурах.

У чатырох залах іх тры дзясяткі. Ноч перад распяццем Збавіцеля ў цямніцы - праз драўляную скульптуру XVII стагоддзя. Крыжы розных канфесій распавядуць аб іканаграфіі евангельскай трагедыі. Кульмінація - сама Галгофа. Знаходзішся нібы ў храме. Арт-аб'ект ад куратара.   Успрымаць экспазіцыю эмацыйна дапамогуць музыка і інавацыйнае светлавое афармленне.

Для тых, хто заплануе паход у галоўную карцінную галерэю ў чацвер, адразу два бонусы! Першы: музей прапануе вывучаць шэдэўры на дзве гадзіны даўжэй. Час працы ўстановы ў  гэты дзень (і так кожны тыдзень) - да 9 вечара. Другі бонус: любавацца карцінамі  можна пад гукі джаза.

Літаральна напярэдадні больш за сотню наведвальнікаў Нацыянальнага мастацкага правялі вечар у кампаніі народнага Мая Данцыга пад "Яблычны чай". Менавіта гэты вядучы джаз-банд краіны пасля доўгага маўчання даў аўтарскага джазу. Арганізатары сумясцілі экспазіцыю-хедлайнер з канцэртнай пляцоўкай.