Рубрыка "Праменад". Як правесці перадкалядныя выхадныя

20 декабря 2019
Беларуская экспазіцыя з   Венецыянскай біенале.  Эстонская кераміка і галоўная ёлка краіны. Як   правесці перадкалядныя выхадныя,  раскажа Ларыса Гулякевіч ў рубрыцы   "Праменад".

Чым сёлета здзіўлялі сусветную арт-публіку беларускія прадстаўнікі на Венецыянскім біенале? Творчы праект зараз у Мінску ў цэнтры сучаснага мастацтва на Някрасава, 3.

Нацыянальны павільён Беларусі ў Італіі быў прадстаўлены праектам Exit. Пяць мультымедыйных аб'ектаў беларускага мастака Канстанціна Селіханава. Паміж скульптурнымі фігурамі чалавека ў натуральную велічыню і прадметнымі формамі існуе філасофская сувязь. Праект шматмерны, ён працуе ў каардынатах часу, гісторыі і сучаснасці. У суседняй зале выстава "Новы год. Анталогія свята".

Галерэя ДК запрашае на эстонскую кераміку.


24 гліняныя скульптуры эстонскага кераміста Кауры Калас прыехалі спецыяльна з Таліна напярэдадні каталіцкіх Каляд. Але нічога агульнага са святочнай містэрыяй тут няма, а вось тонкі гумар прысутнічае. Кераміка ў Эстоніі застаецца самым папулярным сувенірам. Бо традыцыі вытворчасці гліняных аб'ектаў паходзяць каранямі з Сярэдневякоўе. Сучасны погляд на аўтэнтычнае мастацтва можна ўбачыць у цэнтры Мінска да 1 студзеня. 

Дзіцячая навагодняя казка "Чароўная прафесія" ў Палацы Рэспублікі. Прадстаўленні пад знакам "Галоўная ёлка краіны" адбудуцца з 20 снежня па 6 студзеня.

Ці быў Дзед Мароз маленькім, і як ён стаў  чараўніком. Аб гэтым  навагодняя казка. Каб шоу атрымалася   маляўнічым і захапляльным, яго пачалі рыхтаваць яшчэ летам. У жніўні сталі пісаць музыку, вершы, пасля правялі кастынг   акцёраў і пачалі  пастаноўку харэаграфіі. У дзеянні прымаюць ўдзел 96 чалавек. Перад спектаклем  усіх гледачоў чакае   забаўная праграма ля  галоўнай ёлкі краіны: гульні, танцы, песні і карагоды. Дарэчы, сёлета навагодняе дрэва ўпрыгожылі больш чым паўтары сотні шароў! 

За навагодні марафон дадуць 46 спектакляў ля   галоўнай ёлкі. 


Галоўным падарункам для юных тэатралаў стане прэм'ера! У суботу і нядзелю Тэатр лялек дае казку Ганса Хрысціяна Андэрсана "Дзюймовачка"! Прыемных і нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.