Рубрыка "Праменад"

29 июня 2018

Джазавыя вечары ля ратушы ў сталіцы працягваюцца. Сёлета ў 6-м музычным праекце ў кожную суботу - інструментальная і вакальная джазавая музыка розных стыляў і напрамкаў. Спецыяльна для ўдзелу ў канцэрце ў Мінск прыбыла амерыканская група "Джона Левайн Калектыў". У нас эксклюзіўнае інтэрв'ю, а таксама фотавыстава "Сімвалы Беларусі" і летні оpen-air у аэрапорце Мінск-1. Пра ўсе больш падрабязна Ларыса Гулякевіч у рубрыцы "Праменад".

Джазавыя вечары ля ратушы працягваюцца. Заўтрашні суботні канцэрт пройдзе пад дэвізам "Традыцыі і сучаснасць". Спецыяльна для ўдзелу ў 6-м джазавым праекце ў Мінск прыехаў малады амерыканскі сэптэт “Джон Левайн Калектыў”. Для "Праменада" - эксклюзіў.

Лідар праекта Джонан Левайн - трамбаніст, піяніст, кампазітар і аранжыроўшчык з Каліфорніі. Скончыў у Лос-Анджэлесе ўніверсітэт па спецыяльнасці “джазавая кампазіцыя ў этнічнай музыцы”.

Ларыса: Вітаю Вас у Беларусі. Якую музыку Вы будзеце выконваць на джазавых вечарах, якія ў нас праходзяць у кожную суботу?

Джон Левайн, джазмен (ЗША): "Мы будзем выконваць, безумоўна, джазавую музыку на канцэрце ля ратушы. У нас класічная адукацыя, таму мы працуем і ў іншых музычных стылях і напрамках, такіх як хіп-хоп, сусветная класіка і сумяшчаем гэта з этнаматывамі. Мы імкнемся імправізаваць".

Ларыса: Колькі гадоў вашаму калектыву?

Джон Левайн, джазмен (ЗША): "Нашаму калектыву 6 гадо. Усе мы разам вучыліся ва ўніверсітэце Лос-Анджэлеса, таму давяраем адзін аднаму як у музыцы, так і асабіста".

Ларыса: Джош, а які вопыт у вас у джазе і гэтым калектыве?

Джош Джонсан, саксафаніст (ЗША): "Я іграю на саксафоне і лічу, што гэта самы галоўны інструмент у джазе. Аднак усе нашы музыканты группы мультыінструменталісты, валодаюць многімі музычнымі інструментамі. Мы заўсёды здзіўляем сваёй імправізацыяй не толькі публіку, але і саміх сябе".

Амерыканская група "Джон Левайн Калектыў" працавала з такімі зоркамі, як брытанец Эд Шыран і праектом The Game, неаднаразова ўдзельнічала ў джазавых фестывалях у Швейцарыі, Францыі, Германіі, Італіі, на Балканах, у Мексіцы, Індыі, Філіпінах і на ўсходзе Амерыкі.

З чаго складаюцца сімвалы Беларусі? Буслы, зубры і жаночая прыгажосць. Хлебныя палі, васількі і лён. Замкі і вежы Палесся і пушчы. Сучаснай візуальнай мовай тэмы раскрывае Ірэна Гудзіеўская. За кожным знакам і імгненнем асабіста назірала з фотакамерай.

Яна ў прафесіі больш за 30 гадоў. Тэхнічныя магчымасці змяняюцца, а падыход да жывой фатаграфіі застаецца традыцыйным. Ніякага фоташопу, здымкі з натуры пры любым надвор'і. Завіруха пры мінус 20, усход летняга сонца а пятай раніцы, дакладны час цвіцення і выспявання лёну, як расце буслік, чым частуецца зубр. За кожным кадрам - цэлая гісторыя.

Мілагучныя песні, паказ дзіцячага льнянога адзення, хлеб і пернікі з насеннем ільну і пялесткамі васількоў. Беларускія сімвалы можна бачыць, чуць і нават пакаштаваць.

Такія замежныя паняцці як оpen-air, food court і must-have упэўнена ўвайшлі ў наша жыццё. Асабліва, калі гэта тычыцца фестывальных фарматаў пад адкрытым небам. У нядзелю на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 вялікі гарадскі музычны фэст з удзелам такіх зорак, як Земфіра, “Бумбокс”, LP, Дэльфін і іншых.

Першыя хэдлайнеры аб’яўлены, але на пляцоўцы старога аэрапорта Мінск-1 1-га ліпеня будуць выступаць і іншыя топавыя расійскія і замежныя артысты, імёны якіх пакуль у сакрэце. У летнім open-air абяцаюць забаўныя зоны, зяленыя газоны, food court, а таксама мора святла, гуку, эмоцый і бясконцы музычны драйв.

Здаецца, гэта лета праходзіць у джазавым настроі. Заўтра, у суботу, у дворыку TNT Rock Clubа 5 гадзін жывой музыкі ў стылі "Блюз лета". Уваход вольны. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.