Рубрыка "Праменад"

24 ноября 2017

Загадкавасць і джазавае гучанне культурных падзей тыдня. Музычная імправізацыя на міжнародным джазавым фестывалі, а фізічныя феномены праз прызму мастацтва можна ўбачыць на выставе ў сталічнай галерэі. Пра 13-ы цуд свету і не толькі ў рубрыцы "Праменад" з Ларысай Гулякевіч.

З дапамогай ведаў па хіміі, фізіцы і філасофіі яны ствараюць новыя творы мастацтва XXI стагоддзя. Мастакі супрацоўнічаюць з навукова-даследчымі лабараторыямі і прысвяцілі выставу ў галерэі “Універсітэт культуры” Году навукі ў Беларусі.

Гэтая выстава прыехала да нас з Нідэрландаў, аднак аўтар Эвеліна Домніч родам з Беларусі, а Дзмітрый Гельфанд з Піцера, але з беларускімі каранямі. Экспазіцыйныя творы, дзе замест фарбаў задзейнічаны фізіка-хімічныя ўласцівасці матэрыі.

Сродкамі інсталяцый і перформансаў мастакі дэманструюць гледачам фізічныя феномены, якія ў звычайных умовах не дасягальныя воку.

Яшчэ адна выстава пад назвай «13 цуд свету» здзіўляе эксперыментамі фарбаў, светлавых эфектаў і сапраўднага мастацтва. Арт-аб'екты ад віцебскага мастака Аляксандра Вышкі мяняюць звыклае ўяўленне пра мастацтва і яго законы.

Тут нараджаецца казка дзякуючы гульні святла, спецыяльных фарбаў і сіле мастацтва. На працягу чатырох гадоў віцебскі мастак Аляксандр Вышка выношваў праект з рознымі эксперыментамі. Акрамя мастацкіх здольнасцей, ён выкарыстоўваў свае веды па хіміі і фізіцы. Чаму менавіта 13 цудаў свету? Гэтая лічба – асаблівая для аўтара, тым больш што ідэя праекта нарадзілася ў кватэры пад нумарам 13.

VI міжнародны фестываль джаза праходзіць у Мінску, які сёлета збірае больш за 50 джазавых музыкантаў. Асноўная канцэртная пляцоўка – сцэна Палаца прафсаюзаў.

У суботу Вялікі тэатр Беларусі дае оперу Джузепэ Вердзі «Макбет». Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.