Рубрыка "Праменад"

12 января 2018

У гэтыя выхадныя адзначаецца стары Новы год па юліянскім календары. З гэтай нагоды ладзяцца балі. Самы вялікі - у Вялікім тэатры Беларусі, а Лошыцкая сядзіба запрашае на Калядны баль. Нацыянальны мастацкі музей прапануе выставу мастака Сямёна Дамарада. Усе падрабязнасці ў рубрыцы «Праменад» з Ларысай Гулякевіч.

Навагодне-калядныя святы працягвае і старЫ Новы год, які па старажытным календары адзначаецца ў ноч з 13 на 14 студзеня. Традыцыйна Вялікі тэатр Беларусі запрашае на Чароўны баль, які сёлета будзе праводзіцца 9-ы раз.

ПерамясцІцца з 21-га стагоддзя ў мінулае праз танцы розных эпох: вальсы, мазуркі, кадрылі. Дрэс-код даволі строгі: вячэрнія сукенкі ў падлогу, для мужчын – смокінг ці элегантны касцюм.

Кульмінацыяй гэтага навагодняга балю стане «Арт-квэст». Выпрабаванні будуць праходзіць праз гульні «Чаяпіцце», «Зачараваны палац», «Карсар» і «Марскі бой». Усім удзельнікам неабходна прайсці 4 этапы і дабрацца да фіналу. Спецыяльныя трэнінгі па бальных танцах у тэатры праходзілі з лістапада.

Лошыцкая сядзіба таксама запрашае на Калядны баль з танцавальнай праграмай. Калядны баль – адна з самых папулярных шляхецкіх забаў на землях Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя.

Бальны танец у перыяд ампіру адыгрываў важную ролю ў жыцці грамадства, дзе жэстамі можна было выказаць шэраг пачуццяў і адносін паміж людзьмі. У праграме вечара – 2 аддзяленні з танцамі першай паловы ХІХ стагоддзя: кадрыля, полька-тройка, славуты паланэз Агінскага, а таксама музычныя і інструментальныя нумары, якія створаць атмасферу шляхецкага балю.

Свой юбілейны год ён пачаў з вялікай персанальнай выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі краіны. Сямён Дамарад напярэдадні 70-годдзя прапанаваў выставу пад назвай "Паэтыка пейзажу".

У акварэлі і алейным жывапісе яго рэалістычны краявід не проста фатаграфічны - ён дакладна перадае настрой, надвор'е, стан прыроды. Ураджэнец Бабруйска Сямён Дамарад – мастак з дынастыі мастакоў. Яго бацька - вядомы графік - даваў сыну першыя ўрокі. Потым школа мінскай «Глебаўкі», Акадэмія мастацтваў. Мастак Сямён Дамарад - жыхар мегаполіса - спецыяльна купіў дачу на возеры, каб бачыць, адчуваць беларускую прыроду і пераносіць яе на палотны. Ён спрабаваў сябе ў манументальным жанры, у нацюрморце і партрэце. Але свой стыль, непаўторны почырк знайшоў дзякуючы пейзажу.

З надыходзячым старым Новым годам!