Рубрыка Праменад

8 ноября 2013

Рэалістычная інсталяцыя з эфектам 5:0, фестываль для кінамеламанаў і нават урок геаграфіі ад Канстанціна Хабенскага.


Якім будзе гэты культурны ўікенд ведае Ніна Мажэйка. Ён піша музыку для кіно. Моцарт сённяшняга часу. Кампазітар з гонарам, які паказаў усяму Галівуду, што такое сіла італьянскай мелодыкі. Эніа Марыконэ ў Мінску. Маэстра ў найбліжэйшую нядзелю адзначае 85. Можаце віншаваць.


Праз гадзіну маэстра дае канцэрт Лепшае за ўсё жыццё! Дарэчы, гэта выключны момант - да дырыжорскага пульта ён становіцца толькі, калі сам напісаў музыку.


Музычны геній і віртуоз. Пра яго працаздольнасць складаюць легенды. Нават музыкантаў можа трымаць па 12 гадзін - пакуль не сыграюць як трэба. Дарэчы, Віктар Бабарыкін палічыў за гонар саступіць месца кіраўніка Прэзідэнцкага аркестра.


Пакаленне 5:0. Цэнтр сучасных мастацтваў прэзентуе актуальны праект 5:0. Рэалістычная інсталяцыя на прасторы пяці залаў. Падгледзелі ў Джэнтэльменаў удачы. Усё, што спатрэбілася аўтарам, - ідэя, штаны з сэканд-хэнду плюс крыху раствору цэменту ды клею ПВА. У гэтую субстанцыю акуналі нас з вамі - у сэнсе тых самых спажывальнікаў. Замочанае старое адзенне таксама шукалі па суседзях... На выхадзе - 50 роставых скульптур - 50 ценяў, бездухоўных індывідуумаў.


Экспазіцыю ўжо празвалі гратэскам мастакоў. Аўтары штучна змадэлявалі звычайныя сітуацыі - скульптуры на школьных занятках, у чарзе ў магазін, на канцэрце. Паказалі і тры асноўныя залежнасці: ад ежы, ад наркотыкаў і нават ад электронікі - тых жа камп'ютараў. Паглядзець на вопытных юзераў можна да 18 лістапада.


Кіно пра музыку. Новы фармат правядзення кінафестываляў - форум Белае люстэрка. Незалежныя паказы інтарэс выклікаюць у кінааматараў ад 21 да 35. Пляцоўкі адразу дзве - галерэя ЦЭХ і Палац мастацтваў.


Кульмінацыяй стане прагляд фільма Сяргея Бадрова П'яны матрос. Пра тур англійскага гурту Тайгер Ліліс. Здымкі вяліся адразу ў пяці краінах - Германіі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі. Дарэчы, кабарэ-трыа - спецыяльны госць форуму. А яшчэ ў трэндзе тапёрскія паказы. Суправаджаць кінастужкі будуць беларускія музыканты.


Лістапад падводзіць вынікі, а стужка, якая ўдзельнічала ў асноўным конкурсе кінафоруму, яшчэ тыдзень будзе ў свабодным доступе. Географ глобус прапіў - экранізацыя папулярнага рамана пісьменніка Аляксея Іванова пра школьнага выкладчыка з правінцыі. Дзень сурка ў педагагічным варыянце. У галоўнай ролі Канстанцін Хабенскі. У гэты ўікенд фільм пакажуць адразу ў трох сталічных кінатэатрах. Так што, на які-небудзь сеанс, але паспець можна - не пашкадуеце.


Іх ураган захапіў усю планету. За ўсю кар'еру прадалі больш за 100 мільёнаў копій сваіх альбомаў. А ўдзельнікі групы, музыканты класічнага складу, лічацца інструменталістамі-віртуозамі ў сваім жанры. Заснавальнікі хард-рока Deep Purple едуць у Мінск.


Дарэчы, у Беларусі каманда ўжо не першы раз. Яшчэ крыху - і музыкантаў пачнуць пускаць у бязвізавым рэжыме. Патрыярхі цяжкай музыкі выпускаюць новы альбом, які і прэзентуюць беларусам 10 лістапада.


Такім будзе ўікенд. Паглядзіце на яго ў культурным ракурсе. Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.