Рубрыка Праменад

8 августа 2014

Новая галерэя сучаснага мастацтва, іпадром у музеі і фестываль на мяжы з хуткасцю і цвярозым падыходам сярод супераўтамабіляў. Агляд культурных падзей найбліжэйшых выхадных ад Ніны Мажэйкі.


Лета не лета без дыджэйсэта. Лідар папулярнага гурта Tesla Boy дасць канцэрт за дыскжакейскай устаноўкай у адным са сталічных клубаў.


Антон Сявідаў арганізуе прыемны камбэк у творчасць электрапоп калектыву. Напрыклад, заміксуе апошнія трэкі з новай пласцінкі.


Дарэчы, Тэсла бой, мабыць, адзіны расійскі незалежны музычны праект, які атрымаў прызнанне за мяжой, нават за акіянам. Іх кампазіцыі гучаць у плэеры прадзюсара саміх Лэдзі Гагі і Джарэда Лета.


Крытыкі адносяць творчасць тэслахлопцаў да хвалі артыстаў-васьмідзясятнікаў. Нягледзячы на малады ўзрост. Паслухаць іх па-дыджэйску апрацаваны альбом можна сёння ўначы - амаль апоўнач.


Піяністка, якая пакінула клавішы і адкрыла ўласную галерэю. З вялікіх форм пачала Кацярына Давыдава, пачынаючы дырэктар і бізнес-вумэн. Сёлета яе праект - новая галерэя сучаснага мастацтва. ДК, мабыць, гэта ініцыялы дзяўчыны, пакрысе раскручваецца. Дарэчы, фірмовы лагатып перад уваходам распрацоўвай беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.


Зараз у галерэі зборная экспазіцыя. Гэта палотны мэтраў беларускага мастацтва другой паловы XX стагоддзя: Кішчанкі, Жоўтак, Дзьмухайлы. Усе гэтыя рарытэты ва ўласную калекцыю дзяўчына набыла дзякуючы сувязям. Першая тэматычная выстава ў галерэі адбудзецца ўжо ў верасні.


Калі зашкальвае спідометр. Фестываль суперкараў у Мінску. Упершыню ў Беларусі гіперхуткія аўтамабілі будуць спаборнічаць на дыстанцыі 1000 метраў на тэрыторыі аэропорта Мінск-1. 9 жніўня адбудуцца кваліфікацыйныя заезды, а 10-га публіка паглядзіць на вопытных пілотаў за рулём.


Сярод удзельнікаў фестывалю - самыя хуткія машыны Расіі і Еўропы. Напрыклад, аўтамабіль - трыўмфатар спаборніцтваў у Грэцыі, які ўстанавіў сусветны рэкорд: развіў хуткасць да 409 кіламетраў за гадзіну. Акрамя таго, падчас форуму яшчэ і аўтамабільная галерэя з навінак на рынку. Ацаніць конскую сілу пад капотам можна будзе ў выхадныя.


Табун з бронзы. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспазіцыя ў іпалагічным жанры. Коні ўсіх масцей, у вытанчаных дэталях і падрабязнасцях: арабскія скакуны, беларускія жарабцы, якія вядуць радавод з сярэднявечча. На іх ездзілі Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Каліноўскі. Бачныя нават жылкі на шыі. Усіх гэтых глянцаваных красуноў зрабіў адзін майстар - скульптар Сяргей Бандарэнка.


Конь робіць манументальную рэвалюцыю. Альгерд ужо стаіць у Віцебску, зараз скульптар рыхтуе Міндоўга для Навагрудка. Дарэчы, экспазіцыя падзелена на некалькі зон. Для гледачоў, якія цікавяцца не толькі складам целаў мускулістых жывёлін, але і гісторыяй, дакладней, рэканструкцыяй, можна будзе памераць рыцарскія даспехі.