Рубрыка Праменад

2 августа 2013

Бітвы брэйкераў, оўпен-эйр у бразільскай вёсцы і тэкставае мастацтва. Самыя знакамітыя фестывалі і выставы лета... Куды ісці ў выхадныя, каб не змарнаваць дарэмна час? Адказы ў нашай рубрыцы Праменад.


Расказвае Юлія Чаргінец. Рэкламная паўза на паўтары гадзіны. Яшчэ можна паспець на прагляд топавых ролікаў свету. Ідэі, якія ўзялі ў Канскіх ільвоў, сталі шэдэўрамі рэкламнага мастацтва, зараз жа трапілі толькі на два дні ў сталічны Кастрычнік.


Калекцыя рэкламы Эй-бі-сі шоу дайшла да нас у адабраным выглядзе. На мінскім экране паказваюць ролікі, ацэненыя аўтарытэтамі ў сферы прамоўшан.


Сапраўдныя кінастужкі: нават пагоня паліцыі не можа прымусіць расстацца з рэкламаваным ахаладжальным напоем. А казачныя парасяты піяраць англійскую газету.


Тут не толькі самавыяўленне знакамітых брэндаў, а і сацыяльная рэклама, якая зменшыла колькасць няшчасных выпадкаў і стала матыватарам для тысяч людзей. Рэкламны нон-стоп у HD-якасці ў зале Кастрычнік сёння а палове 10-й.


Знакаміты на ўвесь свет мастак і фатограф прэзентуе выставу, дзе лагічна асэнсоўвае абстрактнае. І для гэтага наўмысна адмаўляецца ад фота - праз тэксты пазнае рэчаіснасць. Адкрыў 17 персанальных выстаў, трапіў у калекцыі ЗША, Германіі, Даніі. Дыпламаваны інжынер інвентарызаваць рэальнасць пачынаў з фота. Знаходзіў новыя сэнсы ў рухах, пейзажных дэталях і ў пераздымках архіўных дакументаў 30-60-х, таксама старых паштовак. Пазней жа вызначыў ідэальны сродак для вымярэння часу - слова. І зрабіў тэксты вяршыняй свайго мастацтва. Спачатку пад здымкамі з'яўляліся подпісы, пасля яны выцеснілі фотакарткі зусім. Мастак вырашыў, што свет супрацівіцца фатаграфаванню.


Траекторыю палёту ластавак і адценні сонца ператварыў у арт-аб'екты. 51 тэкставы твор выкананы ў тэхніках лінгвааналізу, інструкцый, нават схем. Для удакладнення аўтар выкарыстоўвае гукі - да прыкладу, шум машын, якія праязджаюць на стыках бетонных пліт. Задумкі для творчасці з'яўляюцца не толькі ад сузірання жыцця, праз раптам кінутыя кімсьці фразы, у якіх мастак вылучае мелодыку мовы. Выстава Паверка асноваў з 1 па 28 жніўня ў галерэі Ў.


Вулічная культура зрушвае дазволеныя рамкі. Брэйкеры ўключаюць кантэмп і класіку ў свае батлы. Упэўніцца ў шматслойнасці бі-боінгу можна на баталіях у цэнтры сталіцы.


Бітва года стане адборачным этапам да ўдзелу ў легендарным чэмпіянаце Battle of the Year у Германіі. Турніры з 20-гадовай гісторыяй, пераможцы якога сталі ў выніку бі-боямі - суддзямі. Беларуская каманда брэйк-данс перакладае на класічную музыку. Спадзяюцца, што такое спалучэнне кантраснага прынясе выдатны эфект.


На высвятленне адносін ў танцавальных здольнасцях прыязджаюць 10 каманд, сольныя брэйкеры. Хранаметраж выступлення - да 6 хвілін. За гэты час трэба паказаць шоу: ацэньваецца артыстызм, харэаграфія, сінхроннасць. Пасля прыватныя танцавальныя схваткі - каманды выпрабоўваюць канкурэнтаў на танцавальную стойкасць.Месца бітвы ў Палацы спорту а 19-й гадзіне.


Пешаходная вуліца Карла Маркса ператворыцца ў мора.. у гонар капітана, які здзейсніў тры кругасветныя падарожжы - Джэймса Кука. У выхадныя зможаце стаць першаадкрывальнікамі новых мацерыкоў. Праз фарбы і фантазію.


І адно з самых знакавых святаў гэтага лета. На Камсамольскім возеры дыджэі, музыканты, прадюсары арганізуюць арт-пікнік. На Freaky Summer Party - лекцыі пра стартапы, ролер-школа і бразільская вёска.