Рубрыка “Праменад”

17 июля 2015

Летнія вечары лепш за ўсё праводзіць на адкрытым паветры. Пажадана без дажджу. Аднак мерапрыемствы, якія ладзяцца гэтымі выхаднымі ў Верхнім горадзе на плошчы каля Ратушы, адбудуцца пры любым надвор’і. Класічная музыка, тэатралізаваныя шоу, майстар-класы і данс-кафэ.

Новы цыкл музычных вечароў у фармаце опэн-эйр пад назвай “Класіка ў Ратушы” кожную суботу ліпеня запрашае на канцэрты. Заўтра салісты ансамбля V.S.O.P. іграюць музыку Астора Пьяцолы. «Жарт» Іагана Себасцьяна Баха, «Поры года» Антоніа Вівальдзі, «Музыка на вадзе» Гендэля...

Гэта яшчэ не ўсё! Тут жа на плошчы Свабоды кожную суботу з 12 гадзін дня да 10 вечара – летні музычна-турыстычны сезон.

Тэатралізаваныя шоу розных эпох. Тут і рыцарскія паядынкі, спаборніцтвы вікінгаў. Можна навучыцца і сярэдневяковым танцам, і стральбе з лука. Майстар-класы ад спецыялістаў.

І як жа без сучасных танцаў пад адкрытым небам? Кожныя выхадныя з 6 да 10 вечара для аматараў аргенцінскага танга, свінга і іншых напрамкаў у танцавальным мастацтве працуе дэнс-кафэ на тэрасе канцэртнай залы “Верхні горад” (з тыльнайга боку будынку).

Для экстрэмалаў - фестываль авіяцыйнага спорту “Мірнае неба”, які будзе праводзіцца ў гэты ўікэнд і збярэ над Мінскам каля 70 паветраных шароў. Першы авіяфестываль атрымаў назву “70 гадоў мірнага неба” ў гонар вызвалення Беларусі.

Відовішчнае мерапрыемства, адпачынак і міжнародныя спаборніцтвы з удзелам да 200 спартсменаў з 8 краін свету. Упершыню ў нас пройдуць верталётныя гонкі, адбудзецца масавы парашутны дэсант, а таксама міжнародны Кубак па паветраваплавальным спорце, які сёлета плануе сабраць каля 50 экіпажаў. Аэрапраграма пачынаецца ўжо сёння з 18 гадзін і прадоўжыцца ўсе выхадныя на некалькіх пляцоўках: аэрадром Баравая, аэрапорт Мінск-1 і плошча каля стэлы “Мінск – горад–герой”. Уваход – вольны.

"Вандроўкі ў мінулае" - цікавы адукацыйны і дабрачынны экскурсійны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску. 10 цікавых маршрутаў, сотні фактаў, легенд і паданняў. 
Кожная з экскурсій адкрые новую цікавую частку гісторыі нашага горада. Смешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданні, прывіды, старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на вуліцах нашага горада. Расклад на заўтра: 14:00 - вандроўка па Ратушнай плошчы і ваколіцах (сустрэча ля ГУМа з боку вуліцы Леніна каля абменніка);
17:00 - Легенды і гісторыі старога Менску 2 (сустрэча ля цэнтральнай брамы Вайсковых могілак, вул. Казлова.)