Рубрыка "Праменад"

5 мая 2017

Шэдэўры Рэмбранта ў Мінску, гогалеўскія «Жаніхі» ў Рускім драмтэатры і гісторыя танца ў касцюмах. Плануем культурны адпачынак у майскія выхадныя з Ларысай Гулякевіч.

Пяць маладых і не вельмі кавалераў спаборнічаюць за ўвагу адной нявесты. Аднак галоўны герой п'есы «Жаніхі» - гогалеўскі гумар. Спектакль у субботу ў Рускім тэатры.

Аўтары пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага вырашылі пакінуць першую назву п'есы «Жаніхі», якая стваралася Мікалаем Гогалем амаль 10 гадоў. Пасля аўтар змяніў месца падзей з памешчыцкага асяроддзя ў чыноўніцкае і назваў п'есу «Жаніцьба».

Гісторыя танца ў сцэнічных касцюмах, эскізах і фотаграфіях. Выстава да 40-годдзя кафедры харэаграфіі Універсітэта культуры. Дзе? Вядома ж, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».

Гісторыю кафедры можна прасачыць і па экспанатах выставы, прымеркаванай да юбілею. Універсітэт і кафедра харэаграфіі практычна равеснікі. Калі Мінскі інстытут культуры быў створаны ў 1975 годзе, то кафедра харэаграфіі - праз два гады. Экспазіцыя праходзіць у рамках 25-га юбілейнага фестывалю мастацтваў «Арт-мажор».

Гравюры Рэмбранта ў Мінску. 70 арыгіналаў вялікага галандца былі прывезены з Італіі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Калекцыя з Італіі ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых збораў графікі ў Еўропе, якая налічвае больш за 400 экзэмпляраў. На працягу двух месяцаў да 3 ліпеня ў Мінску можна ўбачыць арыгіналы вялікага галандца.

Верхні горад да 10 мая ператварыўся ў зялёны ландшафтны фестываль, а ў нядзелю і панядзелак тут паказы вулічных тэатраў. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.