Рубрыка "Праменад"

14 декабря 2018

Латвія ў народных касцюмах, "Танец святла" на персанальнай фотавыставе ў Мінску і Міжнародны Калядны оперны форум у Тэатры оперы і балета Беларусі. Як цікава правесці выхадныя, ведае Ларыса Гулякевіч. Рубрыка “Праменад”. 

Каларыт і самабытнасць Латвіі ў народных касцюмах. Старажытныя элементы сялянскага побыту захаваліся ў адзенні і аксесуарах, а зараз ізноў уваходзяць у моду.

На выставе ў Лошыцкай сядзібе паказана больш за 350 прадметаў з самага заходняга рэгіёна Латвіі - Курземэ, ці Курляндыі, які знаходзіцца на мяжы з Літвой. Калекцыя этнаграфічнага тэкстылю з Ліепайскага музея паказвае не толькі сялянскія традыцыі, нацыянальны касцюм гэтага краю, але і прыгажосць латвійскай прыроды.

Самыя модныя ўпрыгажэнні напрыканцы XIX - пачатку ХХ стагоддзяў былі даволі важкія і рабіліся з серабра, а брошкі з бурштыну з моды ўвогуле не выходзілі.

"Танец святла" - персанальная фотавыстава італьянскага мастака Алідора Каточы - адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У экспазіцыю ўвайшлі начныя здымкі, зробленыя ў порце Бібласа.

Гэта не фоташоп, а рэальныя агні ліхтароў, што адбіваліся на вадзе. Фатограф выкарыстоўваў самыя простыя прыёмы, без спецыяльнага абсталявання. Сакрэт незвычайнага выніку ў тым, што яму ўдалося злавіць святло, якое фіксавалася ў аб'ектыве, бляск праяўляўся ў геаметрычных формах.

У гэтыя выхадныя ў Вялікага тэатра Беларусі - вялікая праграма. Па-першае, пачынаецца Міжнародны Калядны оперны форум, па-другое, упершыню ў Мінску адна з самых запатрабаваных оперных дзіў Вольга Перацяцька - суботні канцэрт; а ў нядзелю - опера "Тоска" Джакама Пучыні з запрошанымі артыстамі.

Пачнем з нядзелі, калі на сцэне беларускага Вялікага “Тоска” - оперны шэдэўр Джакама Пучыні, дарэчы, сёлета музычны свет адзначае 160 гадоў з дня яго нараджэння. Партыю Каварадосі выканае Ахмед Агадзі. Нягодніка Скарпія сыграе зорка беларускага Вялікага Станіслаў Трыфанаў. Дырыжор - Джанлука Марчыяна.

Калядны тыдзень стартаваў у Вялікім тэатры. Да 21 снежня на тэатральных падмостках - самыя свежыя і аншлагавыя спектаклі апошніх сезонаў, "Багема", "Саламея", "Тоска". У рамках форуму пройдзе і V Мінскі Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, якія прыехалі з 26 краін. Завершыцца фестываль вялікім гала-шоу зорак сусветнага акадэмічнага вакалу.

Самая чаканая падзея - заўтра: сольны канцэрт опернай дзівы расійскай спявачкі Вольгі Перацяцькі.

Сезон зімовых святаў пачынаецца ў Беларусі на самых лепшых канцэртных і музейных пляцоўках. Прыемных і нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.