Рубрыка "Праменад"

31 августа 2018

Першыя дні восені будуць вельмі насычанымі па культурнай праграме. Грузінская "Тбілісоба" ў Верхнім горадзе ў Мінску, новыя мастацкія выставы, адна з іх прысвечана балету, а другая - Вялікабрытаніі, і не забываемся аб кінапрэм'еры! Усе падрабязнасці ў Ларысы Гулякевіч. Рубрыка “Праменад”.

У суботу, 1 верасня, - "Тбілісоба". На галоўнай сцэне фестывалю ля Ратушы - "Грузінскія галасы" і ансамбль песні і танца "Эрысіёні". Хэдлайнер фесту - Ніно Катамадзэ.

“Тбілісоба” кожны год задае трэнды на нацыянальныя святы ў Верхнім горадзе. У мінулым грузінскі фэст ля Ратушы наведала каля 45 тысяч чалавек. Новая і крэатыўная, музычная і смачная. Менавіта такую краіну прадставяць арганізатары фестывалю, тым больш, што сёлета Грузія адзначае 100-годдзе са дня незалежнасці. Свята пачнецца з гадзіны дня, афіцыйнае адкрыццё а 15-ай гадзіне. Тэматычныя пляцоўкі, фуд-корты, скейт-парк, танцы і знакамітае грузінскае шматгалоссе. Выступленне сусветнага лідара джаз-культуры Ніно Катамадзэ - з дзесяці вечара да апоўначы.

А вось трапіць на балет можна не толькі ў тэатры. Выстава, прысвечаная вялікай балерыне - Галіне Уланавай, дзе творы жывапісу, графікі і скульптуры расказваюць мовай выяўленчага мастацтва аб легендзе балета 20 стагоддзя.

Каля 70 твораў прыехалі з Расіі ў мінскую Галерэю Міхаіла Савіцкага. Экспазіцыя "Балет, балет, балет" паспела уразіць Маскву і Санкт-Пецербург і завяршае тур у Мінску. Аўтары праекта - члены Таварыства перасовачных мастацкіх выстаў 21 стагоддзя. Большая частка карцін створана вядомым піцерскім мастаком Васілём Братанюком, які асабіста быў знаёмы са многімі артыстамі савецкага балета .

Многія творы напісаны расійскімі аўтарамі спецыяльна для гэтага праекта. Сярод іх толькі адзін мастак з Беларусі - мінчанка Лідзія Яцукевіч. Выстава "Балет, балет, балет" у Мастацкай галерэі Савіцкага працуе да 30 верасня.

Трапіць ў Great Britain праз мастацкі погляд Антаніны Петрыкоўскай. Яе персанальная выстава адкрылася ў галерэі "Універсітэт культуры", дзе рэалістычныя пейзажы прасякнуты пяшчотай да старой Англіі.

На палотнах Антаніны Петрыкоўскай пейзажы і знакамітыя месцы Лондана, але галоўная тэма экспазіцыі - гістарычная Брытанія. Як запэўнівае мастачка, порт Ліверпуля - копія беларускай сталіцы. На адкрыцці выставы Антаніна Петрыкоўская падарыла галерэі адну са сваіх карцін.

Вы любіце кіно? У гэтыя выхадныя ў кінапракаце стартуюць некалькі прэм'ер. За парадай звернемся да спецыялістаў і да кіназорак.

Галоўнымі крытэрыямі для гледачоў з'яўляюцца жанр кінафільма, акцёрскі склад, парады сяброў і сюжэт. Папулярныя жанры - камедыя, потым - жахі, фэнтэзі, анімацыя і трылеры, і толькі пасля - меладрамы. Галоўныя гледачы гарадскіх кінатэатраў - людзі ад 16 да 32 гадоў.

У кінатэатрах стартавала беларуская прэм'ера рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь" і трэцяя частка расійскага містычнага трылера "Гогаль. Страшная помста". Выканаўца ролі Пушкіна, расійскі акцёр Павел Дзеравянка, быў на прэзентацыі прэм'еры ў Мінску і падзяліўся сакрэтамі новых серый. Напярэдадні навучальнага года, 1 верасня, у парку Горкага - свята з канцэртам, клоунамі, флэшмобамі і вулічнымі танцамі. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы!