Рубрыка "Праменад"

27 марта 2020
На якія ж спектаклі можна трапіць, не выходзячы з дома. Фарфоравыя гісторыі - на выставе ў сталічнай галерэі Савіцкага і вялікая экспазіцыя пра вайну і мір - у гістарычным музеі. Усе падрабязнасці - у Ларысы Гулякевіч

Сёння - Міжнародны дзень тэатра. Як можна наведаць лепшыя сцэны свету, не выходзячы з дома. Купалаўскі, напрыклад, сёння прапануе анлайн-трансляцыю легендарнай "Паўлінікі", а Вялікі тэатр Беларусі - балет "Стварэнне свету", які будзе трансліравацца на "Беларусь 3". Што ж чакае аматараў тэатра ў гэтыя выхадныя?

Менавіта сёння стартуе новы тэатральны праект "Тыдзень Купалаўскага online". Гледачы змогуць убачыць шэраг рэпертуарных спектакляў, не выходзячы з дома. Сёння на галоўнай сцэне пакажуць славутую купалаўскую "Паўлінку", а ў нядзелю - праз спасылку на сайце і ў сацыяльных сетках тэатра будзе даступная трансляцыя спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў". Гэта яркая і іранічная французская камедыя паводле твора Луі Вернэя і Жоржа Бэра.

Спасылка на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра. 

Мы заехалі ў Вялікі тэатр Беларусі павіншаваць з Днём тэатра і даведацца пра асаблівасці рэпертуару ў гэтыя выхадныя.

У нядзелю ранішні спектакль - аднаактны балет "Жар-Птушка", а ўвечары - балет на музыку Мікалая Рымскага-Корсакава "Шэхерэзада". Харэаграфія - легендарнага Міхаіла Фокіна. На беларускай сцэне "Шэхерэзаду" ажыццявіў балетмайстар-пастаноўшчык - народны артыст Расіі Андрыс Ліепа. А галоўную ролю выконвае прыма-балерына Вялікага Вольга Гайко. 

А ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыўся вернісаж, дзе прадстаўлена каля пяці соцень экспанатаў, аб'яднаных тэмай вайны і міру. Ёсць і цікавыя экспанаты, якія расказваюць і аб міжваенным мірным часе.

Экспазіцыя паказвае гістарычны шлях беларускага народа ў жорсткіх войнах з 1812-га па 1945-ы гады мінулага стагоддзя. На выставе прэзентуюць рукапісныя дакументы, карты, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Сярод іх - каралеўская грамата, падпісаная каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам Трэцім Вазай 1623 года. Частку прадметаў перададуць у дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею.

Фарфоравыя гісторыі. Такая экспазіцыя адкрылася ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Чарлі Чаплін, Чайкоўскі, Чэхаў, Купала і Колас, Ленін і Дзяржынскі… Усяго 126 знакамітых асоб, выкананых у фарфоры.

Калекцыя міні-скульптур і бюстаў ахоплівае перыяд з 1930-х гадоў да нашых дзён. Яны былі створаныя на такіх знакамітых фарфоравых заводах яшчэ савецкіх часоў, як ленінградскі Ламаносаўскі, Дулёўскі ў Падмаскоўі, Кіеўскі, Рыжскі, а таксама Мінскі і Добрушскі. Асаблівасць выставы - у яе зорных героях.

Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на выхадных на "Гуканне вясны". Прыемных і нясумных выхадных!