Рубрыка "Праменад"

12 июля 2019

Сёння пятніца, а гэта значыць - час планаваць выхадныя! Выставу іспанскай лялькі  прапануюць наведаць ў Траецкім прадмесці - у гасцёўні Галубка. А ў гістарычным музеі - экспазіцыя савецкага авангарда. Для аматараў музыкі адбудзецца канцэрт ля ратушы. Куды лепш адправіцца на праменад - раскажа Ларыса Гулякевіч.

Запрашаю дзяцей і дарослых у казачны свет іспанскай лялькі з характарам. Тут адбываецца знаёмства не толькі з ювелірным майстэрствам - гэта сапраўдны тэатр эмоцый, а экспанаты дэманструюць і дзіцячую моду.

Гэтыя лялькі, нібы жывыя дзеці, выпускаліся ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў іспанскім горадзе Анілі. Нажаль, праз сем гадоў вытворчасць "маленькіх крыўляк" - менавіта так называлі гэтых лялек з рознымі эмоцыямі - спынілася. Эскізы арыгінальнага адзення распрацаваны вядомымі іспанскімі мадэльерамі, таму кожны з персанажаў мае свой непаўторны ўбор. На экспазіцыі ў гасцёўні Уладзіслава Галубка, што у Траецкім прадмесці, прадэманстраваныя амаль 300 лялек з прыватнай калекцыі.

У суботу плошчу Свабоды - сэрца Мінска - запоўніць свята дружбы Італія - Беларусь. У праграме - піцаёла-акрабаты з арыгінальнымі нумарамі на мяжы спорту і кулінарнага майстэрства, а таксама фальклорныя традыцыі.

Італьянская магія музыкі, тэатра, фальклёру, вулічнага мастацтва, а таксама пах і смак італьянскіх страў. Усё гэта пачнецца ў Верхнім горадзе з часу дня да поўначы. Свята дружбы ў Мінску праводзіцца чацвёрты раз і сёлета плануе пабіць поспех мінулага года, калі на плошчы Свабоды сабраліся больш за 20 тысяч наведвальнікаў. Прыедзе з Італіі і музычны гурт Tributo Italiano з вядомымі хітамі італьянскай музыкі.

Канцэрт "Мінск - Парыж" пройдзе ў нядзелю на плошчы ля ратушы. Госці з Францыі прывязуць шмат сюрпрызаў. Што гэта за музычныя групы, і які рэпертуар яны нам прадэманструюць?

Зазірніце ў Нацыянальны гістарычны музей, дзе адкрываецца маштабны выставачны праект са скульптурамі "Вайна і мір Уладзіміра Сідура".

Упершыню творы савецкага мастака, скульптара, авангардыста Вадзіма Сідура экспануюцца ў Беларусі. На выставе амаль 50 экспанатаў з фондаў маскоўскага музейна-выставачнага аб'яднання "Манеж", а таксама з прыватных калекцый. Сярод іх - скульптура, графіка, кераміка, разьба па лінолеуму, а таксама празаічныя вершы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Вадзіма Сідура.