Рубрыка "Праменад"

10 июня 2016

Сёння пятніца, а гэта значыць настаў час планаваць выхадныя. Джазавыя вечары, выстава шведскага лаканічнага дызайну і беларускі балет паводле азербайджанскага эпасу ў Вялікім тэатры. Якую культурную праграму прапануюць мінчанам і гасцям сталіцы - у рубрыцы "Праменад".

Прэм’ера балета з цюркскага эпасу ў пастаноўцы легендарнага азербайджанца Палада Бюль-Бюль аглы ў Вялікім тэатры Беларусі.

У суботу і нядзелю прэм'ерны балет «Каханне і смерць» у Вялікім тэатры. У аснове спектакля нацыянальны азербайджанскі эпас «Кніга майго дзеда Куркута». Літаратурны твор быў створаны больш за 1300 гадоў таму і ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай духоўнай спадчыны ЮНЕСКА. Музыку да балета напісаў легендарны Палад Бюль-Бюль аглы - кампазітар, спявак, грамадскі дзеяч, народны артыст Азербайджанскай ССР. Перад прэм'ерай эксклюзіўнае інтэрв'ю для "Праменада".

Дарэчы, першая прэм'ера адбылася у 2005 годзе ў Азербайджане, пасля балет «Каханне і смерць» убачылі Вялікі тэатр Расіі і Марыінка.

Шведскі дызайн з беларускім рамантызмам. Своеасаблівая выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі ад беларускі, якая стала шведкай.

Людміла Хрыстэсева родам з Магілёва, скончыла Віцебскі тэхналагічны, вось ужо 15 гадоў жыве і працуе ў Швецыі. Праз выставу з інсталяцыямі, жывапісам, туалямі і фотаздымкамі Людміла разважае пра ўзаемадзеянне грамадства і індывідуальнасці, традыцый і сучасных тэндэнцый з улікам ментальнасці кожнай краіны.

Экспазіцыя будзе доўжыцца да 3 ліпеня у рамках Дзён культуры Швецыі ў нашай краіне. Падчас выставы праходзяць і творчыя сустрэчы.

Сонечны летні настрой трэба падтрымліваць нягледзячы на дажджы і перапады надвор’я. Джазавыя суботнія вечары ля ратушы пачынаюць новы летні сезон.

Сёлета чацвёрты раз у Мінску пройдуць «Джазавыя вечары ля ратушы». Даты канцэртаў - 11-га, 18-га і 25-га чэрвеня. Джазавыя суботы збіраюць на мінскім оpen air фестывалі вядомых музыкантаў з Італіі, Вялікабрытаніі, Беларусі і іншых краін свету. Заўтра выступленне вакаліста са Злучаных Штатаў Амерыкі Сачала Васандані, трыа з Польшчы і мэтраў беларускага джаза з гісторыяй у 20 гадоў Apple Tea.

Нясумных выхадных!