Рубрыка "Праменад"

7 июня 2019

Цэнтр  сучасных  мастацтваў рыхтуецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў і прадстаўляе маштабную экспазіцыю архіўных і  сучасных  фотаздымкаў, плакатаў, скульптурных аб'ектаў. Тэма спорту ўвасоблена ў розных жанрах.  У праекце ўдзельнічаюць Арменія, Германія, Вялікабрытанія, Грузія і іншыя краіны. У праграме  таксама кінапаказы і дыскусіі.  Што яшчэ цікавага адбудзецца ў гэтыя выхадныя,  раскажа  Ларыса Гулякевіч.

Ураджэнец Гродна, асабісты фатограф Агюста Радэна,  Пётр Шумаў вяртаецца на радзіму праз стагоддзе...  Фотапартрэты самых знакамітых прадстаўнікоў Сярэбранага стагоддзя былі зроблены Шумавым у 1920-х, а зараз іх можна ўбачыць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. 

Больш за 30 копій фотаздымкаў прыехала з Парыжа. У 20-я гады мінулага стагоддзя Пётр Шумаў рабіў мастацкія фотапартрэты знакамітых мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў і палітыкаў. Сярод іх  такія асобы, як Марк Шагал, Леў Бакст, Уладзімір Маякоўскі, Марына Цвятаева, Альберт Эйнштэйн, Клод Манэ і іншыя еўрапейскія дзеячы мастацтваў. На выставе, якая будзе экспанавацца да 30 чэрвеня,  прадстаўлены таксама матэрыялы аб культурнай дзейнасці беларускіх музычных і тэатральных калектываў у Парыжы.

Цэнтр сучасных мастацтваў рыхтуецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Вялікая экспазіцыя прадстаўляе шматгранны спектр талентаў з 12 краін свету. 

"Спорт - гэта высокае мастацтва" - гэта маштабная экспазіцыя архіўных і сучасных фота, плакатаў, відэаматэрыялаў, скульптурных аб'ектаў. У цэнтры увагі - спорт з розных бакоў. У міжнародным мастацкім праекце ўдзельнічаюць  Арменія, Германія, Вялікабрытанія, Грузія, Славакія, Польшча, Расія і Беларусь. Дарэчы, Азербайджан прадставіў выставу скульптур, якая была створана да І Еўрапейскіх гульняў, што праходзілі ў Баку. У праграму выставы, якая будзе працаваць да 4 жніўня, уваходзяць таксама перфомансы, кінапаказы, прэс-канферэнцыі і тэматычныя дыскусіі. 

Свята шматнацыянальнай Расіі пройдзе ў суботу на розных пляцоўках цэнтра Мінска. У Верхнім горадзе інтэрактыўныя зоны, а вялікі гала-канцэрт пройдзе ля Палаца спорту. 

Свята ў Верхнім горадзе пройдзе ў суботу з 12 да 16 гадзін. Больш за 20 тэматычных зон, сярод іх "Горад майстроў", "Палявая кухня", "Выстава расійскага аўтапрома", "Краса Расія" і шмат іншых. Сярод сюрпрызаў гала-канцэрта, які пройдзе з 14 да 22 гадзін - выступленне "Хора Турэцкага", артысты якога спяваюць больш  чым на 10 мовах свету.  Народнай артысткі Ларысы Долінай і аркестра пад кіраўніцтвам Ігара Бутмана з культавымі джазавымі стандартамі.

Фестываль вулічнай ежы ў гэты ўік-энд пройдзе на тэрыторыі Батанічнага саду. Прыемных і нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.